зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак № 8 па вул. Інтэрнацыянальнай знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска – комплексным помніку гісторыі і горадабудаўніцтва 19 – пачатку 20 ст.

Вуліца Інтэрнацыянальная пачала фарміравацца ў 16 ст. у сувязі са стварэннем новага адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра Мінска – Верхняга горада (або Высокага рынка). Першапачаткова называлася вуліцай Зборавай, таму што ў 16 ст. тут быў пабудаваны кальвінскі збор. Пазней з узвядзеннем у 1825 г. у канцы вуліцы турэмнага замка была пераназвана ў Турэмную вуліцу. У 1882 г. перайменавана ў вуліцу Праабражэнскую ў гонар аднайменнага кляштара (не захаваўся, размяшчаўся на месцы сучаснага будынка рэспубліканскай пракуратуры). З 1922 г. вуліца называецца Інтэрнацыянальнай.

Двухпавярховы, складаны ў плане будынак. Асноўны аб'ём, арыентаваны галоўным фасадам на вуліцу, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. У бакавой левай частцы будынка існаваў арачны праезд. Галоўны фасад расчлянёны па гарызанталi карнiзным поясам. Першы паверх вырашаны спрошчана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На ўзроўні другога паверха фасад фланкіраваны філянговымі пілястрамі.