Шыфр
711Е000001_4_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
20-я гг. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Трохпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам з прамавугольнымі вокнамі мансарды. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сiметрычную кампазiцыю. Яго цэнтральная частка вылучана лапаткамі, завершана фігурным франтонам. Тымпан франтона прарэзаны круглай люкарнай. Пластыка фасадаў стрыманая. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім і трэцім дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. На трэцім паверсе на галоўным фасадзе сіметрычна размешчаны 2 балконы з металічнымі ажурнымі агароджамі. Па гарызанталі фасад падзелены цягай паміж другім і трэцім паверхамі, завершаны прафіляваным карнізам. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Паміж дамамі № 21 і 19 размешчана мураваная брама. Прыбудаванымі пазнейшымі ўстаўкамі будынак злучаны з суседнімі дамамі № 19 па вул. м. Багдановіча і № 3 па вул. Старажоўскай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён