Шыфр
711Е000001_4_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІ палова ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхiльным дахам з паўцыркульнымі люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны стрымана. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай і цягай пад вокнамі другога паверха, завершаны прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах, на 1-м паверсе з аканіцамі. У цэнтры размешчаны невялікі тамбур, над якім балкон з металічнай ажурнай агароджай. Да ўвахода вядзе ганак. Тарцовыя фасады глухія, падзеленыя міжпаверхавай цягай. Выключэнне складаюць два высокія арачныя праёмы з двухстворкавымі варотамі на фасадзе з боку вул. М. Багдановіча. Да тыльнага фасада прымыкае ніжэйшая прыбудова пад аднасхільным дахам. Фасад члянёны аконным і дзвярным праёмамі без дэкору, завершаны карнізам.