Шыфр
711Е000001_4_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Траецкая набярэжная, 8
Датаванне
1896 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Дах чарапічны. Усходні фасад вылучаны разалітам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Траецкую набярэжную завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Тымпан франтона прарэзаны прамавугольнай люкарнай ў прафіляваным абрамленні. Фасады падзелены міжпаверхавай і пад вокнамі другога паверха цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. На галоўным фасадзе вокны першага паверха маюць драўляныя аканіцы. На заходнім фасадзе наружная лесвіца з адкрытым тамбурам увахода ў кафэ. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз. З тыльнага боку дабудаваны пазнейшы аб'ём, якім будынак прымыкае да дома № 6.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён