зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_4_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Старавіленская, 4

Датаванне

1877 г. - 1879 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Двухпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак, у плане блізкі да літары Т. Асноўны чатырохвугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. Падзелены міжпаверхавай цягай і цягай пад вокнамі другога паверха, завершаны прафіляваным карнізам. Фасадная сцяна на першым паверсе прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Са змяшчэннем ад цэнтральнай восі ўлева знаходзіцца дзвярны праём галоўнага увахода. Над уваходам навісае казырок на фігурных кранштэйнах. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі.Бакавы паўднёвы фасад асноўнага аб'ёму вырашаны на ўзор галоўнага: падзелены цягамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе ў ліштвах з сандрыкамі. Завершаны фасад трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Тымпан франтона апаясаны карнізным поясам, прарэзаны паўкруглай люкарнай. Бакавы паўночны фасад таксама падзелены міжпаверхавай і падаконнай цягамі. На першым паверсе фасадная сцяна глухая, на другім прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі. Завершаны фасад трохвугольным франтонам з паўкруглай люкарнай. Да тыльнага фасада з паўднёвага боку прыбудавана двухпавярховае крыло і ніжэйшыя аб'ёмы з паўночнага боку. Двухпавярховае крыло накрыта двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады вырашаны спрошчана: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам. На паўднёвым фасадзе на другім паверсе тры цэнтральныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з сандрыкамі па ўзоры з вокнамі асноўнага аб'ёму, астатнія аконныя праёмы без дэкору. На паўднёвым бакавым і тыльным фасадах існуюць дзвярныя праёмы пад казыркамі на кранштэйнах.