зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_4_20

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Старавіленская, 16

Датаванне

ІІ пал. ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Складаецца з трох цагляных будынкаў, якiя шчыльна прымыкаюць адзiн да аднаго, утвараючы П-падобную форму плана. Першае справа крыло прамавугольнае ў плане, двухпавярховае з мансардай, накрыта двухсхільным дахам з люкарнамі. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Сіметрычна на другім паверсе размешчаны два балконы. Завершаны фасад карнізам. Тарцовы паўднёвы фасад члянёны міжпаверхавай цягай, прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Завершаны фасад трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. У тымпане франтона люкарна ў простай ліштве. Да тыльнага фасада дома прыбудавана пазнейшае крыло пад двухсхільным дахам. Яго фасады вырашаны падобна да гістарычнага будынка: члянёны цягамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, узбагачаны балконамі, завершаны карнізам. Другое сярэдняе крыло прамавугольнае ў плане, трохпавярховае, накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім паверсе падкрэслены падаконнай цягай, дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На другім паверсе маецца драўляная галерэя. Трэцяе крыло будынка ўяўляе новую пабудову, стылізаваную пад гістарычную забудову квартала. Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам і мансардай, накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах утварае трохвугольны франтон з люкарнай. Фасады падзелены цягай паміж першым і другім паверхамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, на другім паверсе з прамымі сандрыкамі. Завершаны фасады карнізам. На фасадзе з боку ўнутранага дворыка аконныя праёмы без дэкору.