Шыфр
711Е000001_4_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
60-я гг. ХІХ ст.
Стыль
Неакласіцызм
Размешчаны ў глыбiнi квартала. Двухпавярховы з цокальным паверхам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Зблакаваны з некалькіх аб'ёмаў, накрытых вальмавым і двухсхільнымі дахамі. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры неглыбокім рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам, апаясаным прафіляваным карнізам. На першым паверсе ў рызаліце размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода, аформлены прафіляванай ліштвай. Да ўвахода вядзе высокі ганак з двухбаковай лесвіцай. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі: на цокальным паверсе без дэкору, на першым і другім паверхах у прафіляваных ліштвах. На другім паверсе аконныя праёмы ўзбагачаны прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Цэнтральны аконны праём фланкіраваны філянговымі лапаткамі. Па краях фасада размешчаны балконы з металічнымі ажурнымі агароджамі. Бакавыя і тыльны фасады маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне: падзелены тонкапрафіляванымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі прафіляванымі ліштвамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён