Шыфр
711Е000001_4_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II пал. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Размешчаны ў глыбiнi квартала. Двухпавярховы з мансардамі прамавугольны ў плане будынак з прыбудовай да тыльнага фасада, накрыты двухсхільным дахам з прамавугольнымі люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, раскрапаваныя пілястрамі, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі сандрыкамі. У паўночна-заходняй частцы будынка (былое жаночае аддзяленне малітоўнай школы) аконныя праёмы меншыя па вышыні і размешчаны ў два ярусы. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. М. Багдановіча, завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Тымпан франтона члянёны паўцыркульнай нішай, рамбавідным продухам, дзвярным праёмам балкона. Завершаны фасады прафіляваным карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён