Шыфр
711Е000001_4_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1987 г.
Стыль
Эклектыка
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітам на галоўным фасадзе. Накрыты вальмавым дахам з прамавугольнымі люкарнамі. У рызаліце знаходзіцца галоўны ўваход, дзвярны праём аформлены парталам. Над уваходам навісае балкон з металічнай агароджай. Фасады патынкаваныя. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі, падзелены міжпаверхавымі цягамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім -- у прафіляваных ліштвах, на трэцім -- падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі. Тарцовы паўднёва-ўсходні фасад глухі. Тарцовы паўночна-заходні фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, на другім паверсе з левага боку аконны праём размешчаны ў высокай арачнай нішы. Да фасада прымыкае аднапавярховая пабудова бытавога прызначэння. Тыльны фасад з правага боку вылучаны парай плоскіх лапатак, якія фланкіруюць дзвярны праём. Фасадная плоскасць члянёна па ўзору з галоўным фасадам міжпаверхавымі цягамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе ў прафіляваных ліштвах. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён