Шыфр
711Е000001_4_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II палова XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Двухпавярховы з цокальным паверхам і мансардай Г-падобны ў плане будынак. Дваровае крыло дабудавана пад час апошняй рэканструкцыі (1984 г.). Накрыты двухсхільным дахам з прамавугольнымі вокнамі мансарды. На галоўным фасадзе пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены прафіляванымі ліштвамі, на 2-м паверсе з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Паверхі падзелены цягай. Тарцы будынка завершаны двухсхільнымі шчытамі. На 2-м паверсе дваровага фасада невялікая галерэя, фасад прарэзаны аконнымі праёмамі без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён