Будынак

Шыфр

711Е000001_5_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў квартале, які ўваходзіць у межы гістарычнага цэнтра Мінска. Гэтая частка горада ўжо ў наш час атрымала назву Ракаўскае прадмесце. Участак, на якім пабудаваны дом, размяшчаўся на вул. Васкрасенскай (у дакументах адрэзак вуліцы паміж вул. Нямігскай і Ракаўскай яшчэ называўся Няміга-Ракаўскім завулкам). У канцы ХІХ ст. уладальнікам пляца з'яўляўся Сроль Абрам Ефраімаў Сагаловіч, у пачатку ХХ ст. -- Янкель Эльеў і Фрума-Рыва Беркаўна Мунвезы. У 1889 г. гарадская ўправа па хадайніцтву С. Сагаловіча зацвердзіла праект на будаўніцтва дома для яўрэйскіх вяселляў. У 1890 г. будынак быў пабудаваны па лініі вуліцы. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак № 10 атрымаў пашкоджанні, а прыбудаваны да яго трохпавярховы дом быў зруйнаваны. У пасляваенны час, відаць, дом быў адноўлены не адразу. Пазней у адрамантаваным будынку пэўны час размяшчаўся склад трэста рэстаранаў i кафэ Цэнтральнага раёна Мiнска. У 1996-1997 гг. будынак рэканструяваны з рэстаўрацыяй фасада і прыстасаваннем пад піўны бар.