зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

711Е000001_5_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Апісанне

Складаецца з трох будынкаў, пабудаваных у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. У 2003 – 2011 гг. рэканструяваны. 

Першы ад вул. Вызвалення будынак двухпавярховы, пабудаваны ў т.з. цагляным стылі. Фасад падзелены тонкім паяском міжпаверхавай цягі,   завершаны карнізам са ступеньчатымі сухарыкамі. На першым паверсе з левага краю фасада быў арачны праезд, цяпер перароблены ў дзвярны праём. Лучковыя аконныя праёмы аформлены перамычкамі, на другім паверсе ўзбагачаны лучковымі сандрыкамі. Фасад раскрапаваны  дзвюма лапаткамі.

З усходняга боку прымыкае сярэдняе крыло будынка. Фасад патынкаваны і пафарбаваны. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай і падаконнай цягамі. Прамавугольныя аконныя праёмы ў прафіляваных ліштвах, на другім паверсе з прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад шматслойным карнізам.

Фасад крайняга ўсходняга крыла будынка фанкіраваны лапаткамі, на другім паверсе філянговымі. Падзелены міжпаверхавай і падаконнай цягамі. На першым павесе лучковыя аконныя праёмы падкрэслены карнізнымі паяскамі, дзвярныя праёмы ў прафіляваных ліштвах. На другім паверсе лучковыя вокны дэкарыраваны ліштвамі і прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам і з левага краю фігурным франтонам.

У двары пабудавана сучаснае крыло. 

Старонка