Шыфр
711Е000001_5_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Ракаўская, 18
Датаванне
1892 г.
Будынак па вул. Ракаўскай двухпавярховы з падвалам, мае форму плана блізкую да паралелаграма, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад патынкаваны і пафарбаваны, вырашаны стрымана. На першым паверсе фасад члянёны ў цэнтры дзвярным праёмам, зробленым замест арачнага праезда, і лучковымі аконнымі праёмамі, вылучанымі лучковымі сандрыкамі. З усходняга боку крайні аконны праём замураваны, сандрык захаваўся. На другім паверсе слабавыражаныя лучковыя аконныя праёмы без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён