Шыфр
711Е000001_5_31
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1892 г.
Двух-, чатырохпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Уключае асноўны вытворчы корпус і клуб. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад, арыентаваны на перакрыжаванне вул. Ракаўскай і Віцебскай, фланкіраваны парнымі пілястрамі, завершанымі мураванымі слупкамі, паміж якімі металічная рашотка парапета. Цэнтральная частка фасада завершана двухсхільным невысокім шчытом. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай, прарэзана на першым паверсе прамавугольнымі, на другім лучковымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі карнізнымі паяскамі. Фасад па вул. Ракаўскай мае падобнае архітэктурнае рашэнне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён