зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_32

Катэгорыя каштоўнасці

Датаванне

1898 – 1899

Стыль

без выразных стылявых прыкмет

Апісанне

Будынак № 26 фарміруе забудову вул. Ракаўскай і ў цэлым Ракаўскага прадмесця ў гістарычным цэнтры г. Мінска.  З’яўляецца прыкладам грамадзянскай архітэктуры другой паловы ХІХ ст. 

Будынак № 26 узведзены на ўчастку, які па адміністрацыйна-паліцэйскім дзяленні г. Мінска ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. знаходзіўся ў квартале № 630 і меў парадкавы № 21. Яго ўладальнікам з'яўляўся Іцка Сролеў Лейзераў.

Найбольш раннія звесткі аб забудове ўчастка адносяцца да 1877 г. У той час на ім існаваў драўляны жылы дом, размешчаны па лініі вуліцы. Ён арыентаваўся на вуліцу вузкім фасадам. З правага боку да дома прымыкалі драўляныя гандлёвыя лаўкі, у двары знаходзіўся драўляны гаспадарчы будынак. Пазней быў узведзены мураваны жылы дом. У доме знаходзіліся жылыя кватэры, бакалейная лаўка, аптэка і цырульня. У 1922 г. ў Мінску была праведзена агульная муніцыпалізацыя домаўладанняў згодна з дэкрэтам аб адмене прыватнай уласнасці ад 20.08.1918 № 62 арт. 674. У гэтай сувязі было муніцыпалізавана і домаўладанне Лейзерава. 

У Вялікую Айчынную вайну жылы дом захаваўся, аб характары яго пашкоджанняў звестак няма. 

У 2015 – 2019 гг. была ажыццёўлена рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка № 26. Па праекце рэканструкцыі была выканана частковая перапланіроўка і перапрафіляванне памяшканняў пад новыя функцыі, заменены сталярныя вырабы з максімальным захаваннем рысунка запаўнення дзвярных і аконных праёмаў, рэстаўраваны былы скразны праезд.