зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

711Е000001_5_8

Катэгорыя каштоўнасці

Апісанне

Мураваны складаны ў плане будынак. Складаецца з двух гістарычных будынкаў, пабудаваных у 1901 – 1902, 1915 гг., і прыбудаванага да дваровага фасада сучаснага аб’ёму падчас рэканструкцыі ў 2022 г. Паўднёвая частка гістарычнага будынка трохпавярховая, накрыта вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана. На галоўным фасадзе на першым паверсе зроблены архітэктурны  зандаж, на якім прадстаўлены ўзор муроўкі са старой цэглы. Галоўны і бакавы паўднёвы фасады на першым і другім паверхах прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. На трэцім паверсе вокны прамавугольныя без дэкору. На бакавым фасадзе замест крайняга аконнага праёма ніша-бленда. На галоўным фасадзе на другім паверсе існуе балкон з металічнай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі на галоўным фасадзе праходзіць прафіляваная цяга. Завершаны фасады прафіляваным карнізам. 

Старонка