Шыфр
713Г000028
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Гарадскі Вал, 4
Датаванне
1915 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Адміністрацыйны будынак МУС з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст. Будынак уяўляе сабой манументальную чатырохпавярховую Г-падобную ў плане пабудову. Яго кампазіцыя заснавана на спалучэнні шырокай скругленай вуглавой часткі і двух выцягнутых крылаў па пр. Ф. Скарыны і вул. Гарадскі Вал. У вуглавой частцы размешчаны галоўны ўваход, аформлены 4 дарычнымі паўкалонамі, імітуючымі порцік. Над уваходам на верхнім паверсе лоджыя. Плоскасці фасадаў бакавых крылаў дэкарыраваны паўкалонамі іанічнага ордэра на вышыню 2-4-га паверхаў. На першым паверсе паўцыркульныя аконныя праёмы дэкарыраваны замковымі камнямі, на верхніх паверхах прамавугольныя і паўцыркульныя вокны ў простых ліштвах. Завершаны будынак невысокім парапетам з балюстрадай. Паводле архіўных дакументаў, участак, на якім размешчаны будынак, у канцы 19 - пачатку 20 ст. знаходзіўся ў 19 квартале і належаў графу К.Э. Чапскаму.