зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Апісанне

Будынак № 24 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, у складзе забудовы вул. Будзённага. Вуліца Будзённага першапачаткова называлася Збірагоўскай, пасля 1921 г. была перайменавана ў гонар генерала Лістоўскага. 

Будынак № 24 мае складаную гісторыю фарміравання. Па тэхпашпарце ён датуецца 1900 г. Як сведчыць фотаздымак пачатку ХХ ст., першапачаткова будынак на рагу вул. Збірагоўскай (суч. вул. Будзённага) і Думскай плошчы (цяпер пл. Свабоды) быў аднапавярховы з мансардным паверхам. Падобна, што фасады былі нетынкаваныя. На жаль, якасць апублікаванага фотаздымка не вельмі добрая, таму складана адзначыць якія-небудзь архітэктурныя дэталі.

Дакладных звестак аб часе рэканструкцыі дома не выяўлена, найбольш верагодна, гэта адбылося пад час аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. 

Аналіз графічных матэрыялаў і візуальнае абследаванне паказалі, што будынак да нашага часу захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Дом быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з цэглы аднапавярховы з мансардай. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе быў рэканструяваны: надбудаваны 2-гі паверх і дабудаваны аб'ём па лініі вул. Будзённага. У выніку рэканструкцыі гістарычны выгляд дома скажоны, зменена ўнутраная планіроўка.