зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_101

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1924 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Сённяшні будынак па вул. К. Маркса, 30 першапачаткова ўяўляў сабой два самастойных, зблакіраваных жылых дома, маючых асабістыя адрасы.

Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы, двухсекцыйны, прамавугольны ў плане аб'ём накрыты плоскім дахам. Нягледзечы на тое, што абодва будынкі вытрыманы ў адзіным стылі, архітэктар тактоўна падкрэслівае дэталямі тое, што гэта два зусім розных дома. 

У 1924 г. тут былі пабудаваны аднапавярховы каменны і драўляны дамы. У 1935-36 г. быў распрацаваны праект новага дома, зблакаванага з суседнім. У 1937 г. дом быў пабудаваны і заселены. Будынак быў разлічаны на 2 трохпакаёвыя кватэры, па адной на паверх.

У 1940 г. будынкі былі муніцыпалізаваны. У 1974 г. над будынкамі быў надбудаваны трэці паверх.