Шыфр
112Е000002_102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты невысокім вальмавым дахам. Будынак Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 33, на дзялцы № 3. Да 1926 г. дадзенае месца не забудоўвалася.
Пасля 1926 г. гаспадарамі ўчастка быў распрацаваны праект даходнага дома, які быў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю ў 1928 г. Да 1939 года ў доме кватаравалі ў асноўным урачы Яўрэйскай бальніцы, сярод якіх быў вядомы ўрач Семяон Маўзон.
У 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны.
У 1943 г. дом згадваецца як будынак СД (служба бяспекі СД рейхсфюрэра СС).
Па ўкосным сведкам, пасля вызвалення ў будынку нейкі час месцілася ваенная камендатура. З пачатку 1950-х гг. і па сённяшні дзень будынак выкарыстоўваўся выключна пад медыцынскія ўстановы. Другі паверх да 1963 года выкарыстоўваўся пад жыллё.