Шыфр
112Е000002_106
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - п. ХХ стст.
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. 7 студзеня 1927 г. Магістрат Брэста-над-Бугам зацвярджае праект адбудовы будынка. Архітэктурнае аздабленне знішчана пад час “рамонтаў” фасадаў гаркамгасам. Будынак будаваўся ў перыяд позняга класіцызму. Пасля завяршэння будоўлі паўночная секцыя (ul. Zygmuntowska, 46, сёння К. Маркса, 46) была прададзена Влачаславу і Наталлі Падзінака, а ў 1930-х г. Барсук Філіпу (вёска і гміна Вярховічы). Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён