Шыфр
112Е000002_107
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Аднапаверхавы мураваны будынак з мансардай мае складаную форму плана, сіметрычны фасад, накрыты двухсхільным дахам, падмурак бетонны. Архітэктура дома без элементаў дэкора. Першапачаткова будынак быў запраектаваны з уваходамі з фасада і з двара. У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22 лістапада 1939 г. У час нямецка-фашысцкай акупацыі і да нашых дзён будынак выкарыстоўваўся як жылы. У 1976 г. выканана рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр. Пазней у 1996 г. была выканана перабудова некаторых унутраных памяшканняў, таму ўнутраная планіроўка зменена. Уваход у будынак жыхары дома ажыццяўлялі праз пяць асобных уваходаў.