Шыфр
112Е000002_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы паралелаграмападобны ў плане аб’ём, накрыты “плоскім” дахам. Ён адносіцца да класіцыстыруючага канструктывізма, т.зв. “палескага стыля”, аўтарам якога з’яўляецца М. Катовіч.
У траўні 1895 года Брэст-Літоўск напаткаў вялікі пажар, які амаль цалкам знішчыў цэнтр горада. Дзялка, дзе знаходзіцца сённяшні будынак, была “пустапарожняй” да канца 1930-х гг. У снежні 1937 г. уладальнік дзялкі Давід Готліб атрымаў зацверджаны магістратам праект двухпавярховага жылога дома, які быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Аляксандравічам Сінкевічам.
Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю летам 1938 года, муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён