Шыфр
112Е000002_111
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1926 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак уяуляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане, мураваны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ ст. уладальнікам прыватнай пераплётнай майстэрні па вул. Паліцэйскай (Савецкая) Фінкельштэйнам.
У 1926 г. да паўночнага фасаду быў прыбудаваны двухпавярховы жылы дом (Карла Маркса, 54). У міжваенны час абодва будынкі мелі адзін адрас - Зыгмунтоўска, 52 (з 1929 г. - Зыгмунтоўска, 64).
У 1949 г. Рашэннем гарвыканкама частка нерухомасці (Карла Маркса, 56) перададзена "Арцелі інвалідаў імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі", частка (Карла Маркса, 54) - гаркамгасу (сёння КуП "ЖРЭУ").