зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_113

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аднапавярховы цагляны аб'ём накрыты высокім двухсхільным дахам. Пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ ст. уладальнікам прыватнай пераплётнай майстэрні па вул. Паліцэйскай (сучасная вул. Савецкая) Фількенштэйнам. 

У 1926 г. з паўночнага боку фасада быў прыбудаваны двухпавярховы жылы дом (пад сучасным № 54 па вул. К. Маркса). 

У кастрычніку 1949 г. Рашэннем гарвыканкама будынак быў перададзены "Арцелі інвалідаў імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі". З 13 красавіка 1954 г. у будынку размяшчаўся інтэрнат арцелі "Кастрычніцкая рэвалюцыя". З канца 1960-х гадоў -- інтэрнат фабрыкі швейных спартыўных вырабаў Брэсцкага абласнога савета "Дынама", пазней -- беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства "Дынама Праграм Брэст".