Шыфр
112Е000002_114
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. У 1912 г. на участку была выканана пабудова пад склады і дабудаваны 2 паверх над другой часткай прыбудовы. Нажаль, яны не захаваліся. У 1990-х гг. на гэтым месцы быў пабудаваны гараж. Да дома з захаду былі прыбудаваны два двухпавярховых аб'ёмы і будынак з'явіўся П-падобным складаным у плане.
Частка будынка выкарыстоўвалася як службовае жыллё. З 1923 па 1931 гг. у ім жылі 41 чалавек.
У 1940 г. дом быў мніцыпалізаваны і выкарыстоўваўся як жыллё. У ваенны час, магчыма, будынак захаваў свае прызначэнне як жылы дзеля нямецкіх войск.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў доме была размешчана гасцініца, а ў пачатку 1950-х гг. - гарадская жыллёвая гаспадарка. На сённяшні дзень выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.