зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1896 г.

Стыль

Позні класіцызм (“цагляны стыль”)

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Драўляны будынак быў уведзены ў эксплуатацыю ў красавіку 1896 г. Да таго ж на парцэле знаходзіўся аднапавярховы дом Міхеля Ісеравіча Розенберга пабудаваны тым жа інжынерам Кранцам у 1895 г. (не захаваўся). Вядома, што ў 1908 годзе будынак належыў інжынеру Кранцу. У жніўні 1915 г. Брэст-Літоўск быў спалены расійскім войскам. Квартал №11 быў знішчаны на 60%. Будынак нашчадкаў Ламаза захаваўся. Пасля Першай сусветнай вайны ўладальнікам будынка (тады Лістоўскага, 41) лічыцца нейкі Гецэль. Апошнімі ўладальнікамі будынка (тады Лістоўскага, 35) на верасень 1939 былі Кранц Бася і Сепцітар Соня. Верагодна, менавіта яны і дабудавалі двухпавярховую ўстаўку, якая аб’яднала будынак з сённяшнім домам па вул. Будзённага, 25. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года.