Шыфр
112Е000002_120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 г.
Стыль
Позні класіцызм
Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане мураваны аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Завершаны развітым карнізам на сухарыках. Носіць рысы позняга класіцызму.
Пабудаваны ў 1909 годзе ўрачом Яўрэйскага шпіталю па вул. Піваваранай, тытулярным саветнікам Іцхакам Вульфавічам Шапіра. Частку будынка Шапіры арандаваў да Першай сусветнай вайны пад аптэчную краму “Гігіена”.
У 1928-29 гг. было зроблена узмацненне фундаментаў і перакладка перамычак над дзвярнымі і аконнымі праёмамі па праекце брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Будынак з таго часу не перабудоўваўся.
Сёння будынак выкарыстоўваецца пад жыллё і краму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён