зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_123

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. XIX ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак быў пабудаваны ў кан. ХІХ ст. Першапачаткова гэта быў ансамбль з двух сіметрычна размешчаных аднапавярховых будынкаў (вул. Карла Маркса, № 76 i № 78). 

Дом быў разлічаны на адну сям'ю. На галоўным фасадзе дома злева ад аркі быў размешчаны парадны ўваход. На дваровай тэрыторыі прыбудаваны аднапавярховы гаспадарчы блок. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз абліцаваныя кафляй печы. 

У студзені 1940 г. дом быў нацыяналізаваны. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як жылы дом.

У 1951 г. будынак быў перададзены ва ўласнасць Гаркамгасу. У 1970 г. у доме праведзены рамонт, аб’яднаны ў жылы дом аднапавярховы аб’ём з вул. Карла Маркса і гаспадарчая прыбудова.

У выніку перапланіроўкі ў 1976 г. у доме праведзены цэнтральнае ацяпленне i газ, устаноўлены вадаправод і каналізацыя. У 1991 г. зменена ўнутраная планіроўка кватэр, у выніку яе ў доме 2 кватэры на 6 пакояў.

На сённяшні дзень дом абсталяваны газам, электрасвятлом i цэнтральнай каналізацыяй.