зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_126

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1937 - 1939 гг.

Апісанне

Будынак турмы для палітзняволеных праектаваўся па асобнаму праекту французскіх спецыялістаў і быў пабудаваны за два гады з сакавіка 1937 г. па сакавік 1939 г. Прадстаўляе сабой Т-падобны ў плане прамавугольны мураваны аб'ём. Пабудавана з чырвонай цэглы і накрыты двухсхільным дахам. 

У жніўні 1939 г. тут знаходзілася звыш 500 палітзняволеных. 14 верасня 1939 г. у час падыхода да горада нямецкай танкавай арміі генерала Гудэрыяна, жыхары прыйшлі на дапамогу і вызвалілі вязней. 

22 чэрвеня 1941 г. Брэст быў захоплены немцамі, турма перайшла ў распараджэнне гестапа і СД і стала месцам пытак і знішчэння мірных жыхароў Брэста. З 28 ліпеня 1944 г. да 1956 г. турма знаходзілася ў распараджэнні НКУС, потым была зачынена і перададзена фабрыцы “Дынама” пад швейнае прадпрыемства. Выкарыстоўваецца да цяперашняга часу як швейнае прадпрыемства па пашыву спартыўнага адзення.