Шыфр
112Е000002_132
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Першапачаткова на ўчастку размяшчаўся "франтавы" каменны двухпавярховы жылы дом (на першым паверсе якога размяшчаўся лекар па "вочных і вушных хваробах" Талько В.), каменны двухпавярховы флігель, дзе размяшчалася друкарня Глікмана, хлеў і рэтырада.
У 1920-я гг. дом быў перабудаваны ў прастакутны ў плане двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. На дваровым фасадзе прыбудаваны модуль лесвічнай клеткі. Будынак пабудаваны ў асаблівай стылістыцы Палескага перыяду творчасці Мікалая Катовіча - "класіцыстуючы канструктывізм".
Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 г. У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе выкарыстоўваўся як жылы. Ацяпленне ажыццяўляляся праз печы, абліцаваныя кафляй. У 1978 г. печы былі дэмантаваны і праведзены газ і вадаправод. Каналізацыя адсутнічала.
На сённяшні час жылы дом адселены.