Шыфр
112Е000002_134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой слабаадлюстраваны Г-падобны ў плане двухпавярховы аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход у будынак, на рагу вуліц Савецкая i праспекта Машэрава вылучаны балконам і фігурным атыкам. Першы паверх, больш брутальны, прарэзаны вялікімі прамавугольнымі вокнамі-вітрынамі. Другі паверх прарэзаны папарна размешчанымі прамавугольнымі вокнамі (накшталт біфорыўмаў).
Паводле архіўных крыніц дом быў пабудаваны ў 1923 годзе, але наколькі ён быў блізкі да праекту невядома. Захаваўся да канца XX стагоддзя аднапавярховы будынак, які аддалена нагадваў першы паверх праектаванага дома, але, мяркуючы па будаўнічых матэрыялах, ён быў пабудаваны ў 1940-50-я гады.
У 2005 г. будынак быў разабраны, і па замове «Свету сувязі» г. Мінск (арх. У. Н. Казакоў) праведзена рэканструкцыя на падставе праекта 1922 г. Будаўніцтва было скончана ў маі 2006 г.