Шыфр
112Е000002_138
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 г.
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя, архітэктурнае рашэнне спрошчанае. Візуальна, галоўны фасад быў падзелены па вертыкалі на тры часткі чатырма руставанымі плоскімі пілястрамі. Цэнтральная, найбольш масіўная частка была завершана трохкутным франтонам-атыкам, на тымпане якога размяшчаўся геаметрычны малюнак. Заходняя частка мела арачны скразны праезд ва ўнутраны дворык. Усходняя частка аналагічная заходняй, замест праезду біфорыум (два акны аналагічных цэнтральнай частцы, падзеленых слупком).
Будынак рэканструяваны ў 1928 годзе па праекце інж. П. Архіпенка.
Дом муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г. За ўвесь час існавання будынак выкарысоўваўся ў якасці жылога дома.