Шыфр
112Е000002_139
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Двухпавярховы цагляны будынак прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Будынак быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як аднапавярховая казарма для вайскоўцаў. У доме быў размешчаны гарадскі патрульны атрад кавалерыі, на дваровай тэрыторыі знаходзіліся гаспадарчыя пуні, канюшня, туалеты. Каналізацыя і вадаправод адсутнічалі, ацяпленне ажыццяўлялася праз печы, абліцаваныя паліванай кафляй.
У 1931 г. па праекце архітэктара А. Клечкоўскага на другім паверсе быў надбудаваны мезанін.
У 1939-1941 гадах пасля вызвалення Заходняй Беларусі і ў час Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як казарма для войск.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, з 1946 г. на другім паверсе ў мезаніне былі размешчаны памяшканні бальніцы. У 1956 г. выканана перапланіроўка дома. У 2000-я гады была здейснена ўнутраная перапланіроўка кватэр. У 2013 г. выкананы рамонт жылога дому з заменай даху.