Шыфр
112Е000002_141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Апісанне
Двухпавярховы цагляны Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Ад вугла з правага боку да будынка прымыкае трохпавярховы аб’ём з вальмавым дахам.
З дакументаў Магістрата Брэста-над-Бугам вядома, што ў міжваенны перыяд дом не рэканструіраваўся і не рамантаваўся.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны згодна Пастанове Саўнаркома БССР «О муниципализации и национализации строений на территории западных областей БССР» (от 10.05.1940 г.) таму што меў больш за 113 кв. метраў плошчы.
У канцы 1950-х гадоў выканана перапланіроўка другога паверха, будынак стаў выкарыстоўвацца як жылы. У 1980-я гг. печы ў будынку былі зруйнаваны i праведзена цэнтральнае ацяпленне, устаноўлены газ, вадаправод, каналізацыя і санвузлы.
У 2000-я гады ЖРЭУ зроблены рамонт даху. Была выканана ўнутраная перапланіроўка кватэр, сцены дома былі пафарбаваны.