Шыфр
112Е000002_146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II пал. XIX ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты двухсхільным дахам.
Частка будынка здавалася пад жыллё і крамы. Дакладна вядома, што ў 1911 г. на першым паверсе размяшчалася булачная.
У 1923 г. быў зроблены рамонт будынка і зменены праёмы першага паверха. У 1927 г. у будынку змяшчаліся рэстаран “Бар” на две залы, крамы (кандытарская, па продажу тканіны, “Kiszki zwierzece” Мечык Мейяра і інш.) і кантора i крама саўладальніка фірмы “D/H. TOWINKOL W BRZEŚCIU N/B”, кафэ-кандытарская. Астатняя частка будынка выкарыстоўвалася пад жыллё. У 1934 г. побач з будынкам, на рагу вуліц 3-га Мая і Сінкевіча быў пабудаваны газетны кіёск па праекце архітэктара Барталамея Новака.
Будынак нацыяналізаваны 2 студзеня 1940 года.
На сённяшні дзень саўладальнікамі будынка з’яўляюцца: КУВГП “Камбінат грамадскага харчавання”, ТАА “Рэдакцыя газеты “Вячэрні Брэст”, КПБУП “Брэсцкі гарадскі цэнтр архітэктуры і будаўніцтва”, КУП “ЖРЭУ”.