Шыфр
112Е000002_148
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Стыль
Позні "сталінскі ампір"
Будынак уяўляе сабою трохпавярховы Г-падобны ў плане каменны аб'ём накрыты вальмавым дахам. Будынак быў узведзены ў 1957 г., і ў кастрычніку 1957 г. быў здадзены ў эксплуатацыю. 26 кастрычніка 1957 г. рэстаран пад назвай “Брэст” адчыніў дзверы першым наведвальнікам. Апрача цаглянага трохпавярховага будынку рэстарана, у 1957 г. на ягонай тэрыторыі былі пабудаваны склад цагляны, сарай дашчаны, яма для смецця.
У 1979 г. праведзена рэканструкцыя рэстарана. На той час гандлёвая плошча складала 450 м2. Рэстаран меў 3 залы, у тым ліку банкетную залу. Музычнае суправаджэнне выконваў ВІА “Брэстаўчане”. На першым паверсе працаваў магазін “Кулінарыя”, дзе меўся стол заказаў. На сёння большая частка будынка выкарыстоўваецца пад канторы і крамы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён