зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_150

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1931 г.

Стыль

Канструктывізм з рысамі мадэрну

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане трохпавярховы аб’ём з чатырохвугольным рызалітам лесвічнай клеткі на дваровым фасадзе. Захаваліся аўтэнтычныя балконы з каванымі агароджамі выкананымі ў стылі канструктывізму. Будынак пабудаваны ў стылі канструктывізму з рысамі мадэрну.

У 1915 г. будынак быў спалены пры адступленні расійскімі войскамі. У 1931 г. на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы даходны дом. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. 

У жніўні 1950 г. дом перайшоў Гаркамгасу. З 1 ліпеня 1967 года будынак перайшоў на баланс СУ-2 трэста “Рэмбудмантаж” пад жыллё i кантору ўпраўлення( з 4 верасня 2006 - ДУСБП “Брэсцкая СПМК-14”). Частку будынка арандуе ААТ "Рэстаран-Брэст”.