Шыфр
112Е000002_151
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Стыль
“Цагляны стыль”
Будынак па вул. Пушкінская, 23 (рог Савецкай) пабудаваны ў канцы XIX ст. у “цагляным стылі” на ўчастку № 10 квартала № 37.
У лістападзе 1919 г. у будынку размясціўся магістрат. У жніўні 1920 г. - часовы павятовы рэвалюцыйны камітэт. У тым жа месяцы пасля адступлення Чырвонай Арміі будынак зноў заняў магістрат, які пазней пераехаў у іншы будынак.
Другі паверх адвялі Гарадскому цэнтру аховы здароўя, там жа месцілася медыцынская ўстанова для кормячых маці “Kropla mleka”. На першым паверсе знаходзілася найбуйнейшая ў Брэсце-над-Бугам крама канцтавараў былога рускага афіцэра Сакалова.
У 1953 г. была праведзена рэканструкцыя. Была разабрана мансарда, надбудаваны трэці паверх, склеп абсталяваны пад бамбасховішча.
Пасля рэканструкцыі ў будынку размясцілася стаматалагічная паліклініка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён