зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_152

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX -пач. XX ст.

Апісанне

Забудова квартала № 37 пачала фарміравацца ў 1830-1840 гадах. У сярэдзіне XIX стагоддзя квартал абмяжоўвалі вуліцы: Пушкінская, Мільённая (Савецкая), Мікалаеўская (Куйбышава), Маскоўская (Маякоўскага). Пасля пажараў 1895 і 1901 гадоў квартал адбудаваны фактычна зноў. Але ўжо тады аддавалася перавага мураваным будынкам. 

На сённяшні час не высветлена забудова напярэдадні Першай сусветнай вайны, вядома, што будынак па вул. Пушкінская, 21 не быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне будынка адбылося ў 1924 годзе. Вядома, што у ім была размешчана крама Бата, чэха па нацыянальнасці. У гады Вялікай Айчыйнай вайны i пасля вайны дом не змяніў свайго функцыянальнага выкарыстання. Рашэннем гарсавета дэпутатаў у 1950 г. уладальнікам будынка быў прызначаны Гаркамгас. 

У 1994 г. рашэннем абласнога савета дэпутатаў узгоднены вывад з жыллёвага фонду двух кватэр, жыхары якіх былі адселены i пасля перапланавання ў памяшканнях былі размешчаны крамы ЧМП “Ніла”, ААТ “Санта”, ЗУП “Файв Старс”. У 2007 г. на 1 паверсе зроблена рэканструкцыя i прыбудова памяшкання пад кафэ “Файв Старс”.