Шыфр
112Е000002_153
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
У міжваенны час будынак уяўляў сабой Г-падобны ў плане аднапавярховы мураваны аб'ём, які быў накрыты двухсхільным дахам.
Высветлена, што будынак па сённяшняй вул. Пушкінскай, 31 пабудаваны да 1901 г. Згодна крыніцам у будынку размяшчаліся булачная і рэстаран. Як сведчаць дакументы Магістрату Брэста-над-Бугам, пасля Першай сусветнай вайны ў будынку змяшчаліся кандытэрская крама і аптэчныя склады.
Пасля Другой сусветнай вайны будынак перададзены Гаркамгасу. У 1960-х гг. тут змяшчаўся гарадскі дом санітарнай асветы, са студзеня 1971 г. - станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, з красавіка 2003 г. - Дзяржаўная лячэбна-прафілактычная ўстанова “Брэсцкая гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён