зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_154

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Высветлена, што будынак па сённяшняй вуліцы Пушкінскай, 33 пабудаваны да 1901 г. і да Першай сусветнай вайны належыў Хайму Эпштэйну, уладальніку гільзавай фабрыкі, як жылы дом. Уяўляў сабой Г-падобны ў плане высокі аднапавярховы мураваны аб'ём, які быў накрыты вальмавым дахам. Пабудаваны ў “цагельным стылі” часоў гістарызму (1860-1890-я гг.) ва ўмовах тэктанічнай сістэмы класіцызму. Будынак меў магутны антаблемент складзены з разнастайных пасаў: дэнтыкулаў, “парэбрыка”, нішаў, карнізаў. 

У 1923 г. будынак быў прыстасаваны пад фабрыку. Быў зменены фасад, частка акон была апушчана, прабіты дзверы, фасад страціў архітэктурную аздобу і быў атынкаваны. Побач з будынкам меўся драўляны кіёск для продажу газіраванай вады. 

У 1930-я гг. былы будынак фабрыкі выкарыстоўваўся ў якасці прыбытковага дома.

У пасляваенны час будынак канчаткова страціў архітэктурную пластыку, быў надбудаваны другі паверх.