зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_155

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ ст.

Апісанне

Згодна крыніцам, будынак узведзены да 1901 г. і да Першай сусветнай вайны належыў Хайму Эпштэйну, уладальніку гільзавай фабрыкі як прамысловы будынак. Першы паверх галоўнага фасада прарэзвалі два высокіх прамавугольных акна і праём дзвярэй, над якімі знаходзіўся двухсхільны казырок. На другім паверсе аддзеленым міжпаверхавым карнізам знаходзіліся два арачных акна з прафіляванымі ліштвамі. 

Частка будынка выкарыстоўвалася пад фабрыку папяросных гільзаў, другую частку будынка арэндаваў Залескі Казімеж пад краму “Тытунёвыя вырабы”. 

Згодна дамавой кнізе ў будынку ў 1928 г. было 4 кватэры. У студзені 1940 г. будынак муніцыпалізаваны. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалася пад жыллё і швейную майстэрню. 

У 1950 г. будынак перададзены Гаркамгасу.