Шыфр
112Е000002_156
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Апісанне
Будынак па сённяшняй вуліцы Пушкінскай пабудаваны да Першай сусветнай вайны нейкім Вехманам, магчыма як прыбытковы. Вядома, што частку першага паверха арандаваў урач Свечнікаў Д.І. - унутраныя хваробы, горла, вушы, нос. У міжваенны час належыў Вехман Ірэне і Зоф'і. Выкарыстоўваўся па ранейшаму ў якасці прыбытковага дома, адказнай за прапіску была Вехман Зоф'я. У будынку змяшчаліся: аптэка Ежы Саскага, дамская канфекцыя Машы Зэдэрман, радыёабсталяванне Г.П. Мазуркевіча, тэхнічнае бюро Пятра Мазуркевіча.
Будынак муніцыпалітызаваны 2 студзеня 1940 г.