зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_157

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ ст.

Стыль

Канструктывізм з элементамі класіцызму

Апісанне

Пабудаваны двухпавярховы будынак ў канцы XIX - пачатку XX ст. У жніўні 1915 г. адыходзячае рускае войска амаль цалкам знішчае крэпасць і прыгажэйшыя мураваныя збудаванні горада. Квартал № 38, згодна звестак магістрату 1921 г., значных пашкоджанняў не атрымаў, але будынак быў пашкоджаны. Таму ў 1925 годзе ён быў рэканструяваны па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча, быў надбудаваны трэці паверх.

У 1939-1941 гадах перад Вялікай Айчыннай вайной у вуглавым будынку вул. Пушкінская, 29 /вул. 1-га Мая, 33 быў размешчаны штаб 6-й Арлоўскай дывізіі, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка, усталяваная ў 1964 г. на будынку. У 1949 годзе будынак быў перададзены рамеснаму вучылішчу сувязі № 15 г. Брэста. У 1982 г. адбылася перапланіроўка 2 i 3 паверхў. У 2011 г. выканана перапланіроўка яшчэ 20 памяшканняў інтэрната. 

Трохпавярховы мураваны будынак інтэрната ў плане мае Г-падобны аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Першы паверх упрыгожаны гарызантальным рустам, аддзелены ад другога і трэцяга паверхаў міжпаверхавым пасам. Цэнтр фасаду з боку вул. Пушкінская вылучаны несапраўдным рызалітам, завершаны ступеністым атыкам. Плоскасць сцен прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ажурным разным малюнкам рам. На дваровым і галоўным фасадах маюцца балконы з аўтэнтычнай металічнай агароджай кавальскай работы, з дваровага фасаду балконы ўсталяваны на ажурных металічных кранштэйнах. У будынку інтэрната з боку вул. Карбышава скразны праезд у двор, дзе знаходзіцца галоўны ўваход. З боку вул. Пушкінская былы галоўны ўваход у будынак зараз зачынены. На паверхі вядуць лесвіцы.