Шыфр
112Е000002_162
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
“Польскі” функцыяналізм
Па праекце будынак уяўляў сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане каменны аб'ём, накрыты нізкім двухсхільным дахам, які схаваны за ступеньчатымі шчытамі бакавых фасадаў. Пабудаваны ў 1929 г. у стылі канструктывізму. Размешчаны ў гістарычным квартале № 48 на дзялцы № 5. Імя архітэктара дакументальна не высветлена, па ўкосным звесткам гэта быў Мікалай Сінкевіч. Выкарыстанне будынка ў міжваенны час не высветлена.
У 1940 г. будынак муніцыпалізаваны, у час акупацыі будынак вярнулі былому гаспадару. У 1944 г. будынак зноў муніцыпалізавалі.
У 1952 г. будынак быў аддадзены на баланс Гаркамгаса, у 1967 г. перададзены на баланс Брэсцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў. З 02.12.1997 года будынак належыць Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Сёння тут змяшчаецца Брэсцкі аддзел унутраных спраў па транспарце Упраўлення ўнутраных спраў па транспарце МУС Рэспублікі Беларусь.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён