зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_163

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

сяр. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Былы гарадскі асабняк пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя ўладальнікам з даўнейшага дваранскага роду, былым двойчы Брэсцкім павятовым правадыром дваранства Паўлам Ягмінам. У цэнтры 1-га паверха быў вестыбюль, да якога прылягалі жылыя памяшканні, на 2-м парадная зала і пакоі. Унутраная планіроўка была зменена. Вадаправод і каналізацыя адсутнічалі, ацяпленне ажыццяўлялася праз печы. 

2 студзеня 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся пад патрэбы вермахта. Ускосныя звесткі старажылаў кажуць, што ў будынку размяшчалася структурнае падраздзяленне нямецкай вайсковай часткі. 

Пасля вызвалення горада 28.07.1944 г. будынак не меў пашкоджанняў. У 1950 г. па рашэнню Брэсцкага гарсавета дэпутатаў уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас.

У 1997 г. выканана перапланіроўка памяшканняў. 

У 2001 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама будынак быў перададзены ў аператыўнае кіраўніцтва ўстанове аховы здароўя “Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер”.