зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_164

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1953 г.

Стыль

Савецкі неакласіцызм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане трохпавярховы аб'ём, накрыты невысокім вальмавым дахам. Галоўны фасад нагадвае антычны храм з гексастыль-каланадай дарычнага ордэру ў антах, ролю якіх выконваюць псеўдапілоны рызалітаў. На калонны апіраецца магутны антаблемент складзены з трохчастковага архітраву, суцэльнага фрызу і даволі развітога карнізу, падтрыманага мутуламі. На фрызе надпіс грамадзянскім шрыфтам “УНИВЕРМАГ”. Будынак носіць рысы савецкай грамадзянскай архітэктуры 1930 - пачатку 1950-х гг. і адносіцца да т.зв. “сталінскага ампіру”.

Уведзены ў эксплуатацыю ў 1953 г. як будынак Брэсцкага гарадскога ўніверсальнага магазіна. У 1980 г. перапрафіляваны ў спецыялізаваны ўніверсальны магазін па продажу тавараў для дзяцей “Дзіцячы Свет”. Магазін з'яўляўся найбуйнешым у Брэсцкай вобласці гандлёвым прадпрыемствам, у якім быў прадстаўлены шырокі асартымент дзіцячых тавараў, швейных вырабаў, трыкатаж, галаўныя ўборы, школьна-пісьмовыя прыналежнасці, канцылярскія і галантарэйныя тавары, дзіцячая літаратура і цацкі.