зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_168

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Будынак гімназіі ўяўляе сабой Г-падобны ў плане, двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты двухсхільным дахам, размешчаны на рагу вуліц Савецкая (Мільённая) і Пушкінская. Частку будынка займае КУП “Брэстаблкінавідэапракат”, у другой змяшчаецца жыллё і крамы. Будынак мае высокі цокаль. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Праектныя чарцяжы будынка былой гімназіі на сённяшні чac ў архівах не выяўлены. 

Жаночы чатырохкласны пансіён Жуковіч, які размяшчаўся ў будынку гімназіі, вядомы з 1880-x гадоў. У 1899 г. чатырохкласны жаночы пансіён пераўтвораны у 7-мі класны. У 1904 г. 8-мі класны жаночы пансіён пераўтвораны ў жаночую Урадавую гімназію. 

Вядома, што акрамя гімназіі ў пачатку ХХ ст. на першым паверсе будынка змяшчаліся: аптэкарская крама, прыватная пераплётная майстэрня, цырульня “Зыгмунд”, са спецыялізаваным дамскім салонам, цукерня і інш.

Пасля Першай сусветнай вайны частка будынку жаночай гімназіі прыстасавана пад кінематограф, другая частка пад жыллё з крамамі на першым паверсе.