зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_170

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 45

Датаванне

пачатак ХХ ст.

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, у складзе забудовы вул. Савецкай. Вуліца Савецкая першапачаткова на адрэзку ад вул. Садовай (сучасная вул. Арджанікідзе) да вул. Гогаля называлася Мільённай, а з 1921 па 1939 годы -- вул. Е. Дамброўскага. Мураваная забудова вул. Савецкай была сфарміравана ў канцы 19 ст., галоўным чынам, пасля вялікага пажару, які адбыўся 4 мая 1895 г. Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад патынкаваны, пластыка стрыманая. Са змяшчэннем ад цэнтральнай восі ўлева размешчаны праезд у двор. Галоўны фасад на першым паверсе прарэзаны шырокімі вітрыннымі вокнамі, на другім паверсе -- часткова шырокімі аконнымі праёмамі і злева ад аркі прамавугольнымі звычайных памераў вокнамі. Узбагачаюць фасад размешчаныя на другім паверсе балконы. Цэнтральная частка фасада завершана прамым атыкам з нішамі. Дакладная дата будаўніцтва дома пад сучасным № 45 не вядома. Па тэхпашпарце ён датуецца да 1917 г. Несумненна, у 1920-я гг. жылы дом быў рэканструяваны, у яго архітэктурным рашэнні выяўляюцца рысы канструктывісцкага стылю. На першым паверсе памяшканні выкарыстоўваліся пад гандлёвыя ўстановы. Да нашага часу будынак захаваўся з пэўнымі стратамі першапачатковага аблічча.